У Добрушы п'яны мужчына браў у закладніцы сваю былую жонку

Источник материала:  
11.07.2016 19:11 — Разное
У Добрушы п'яны мужчына браў у закладніцы сваю былую жонку
Фота: Fotolia

У Добрушы (Гомельская вобласць) п'яны мужчына браў у закладніцы сваю былую жонку. Як піша газета "СБ. Беларусь сегодня", перад гэтым ён яе збіў. Калі прыехалі праваахоўнікі, зламыснік стаяў каля ганку ў майтках і з голым торсам, трымаў акрываўленую жанчыну за валасы, а да яе шыі прыкладаў штых-нож.

Перамовы з хуліганам вёў начальнік раённага аддзела міліцыі Уладзіслаў Гасымаў. У нейкі момант зламыснік кінуў на зямлю штых-нож, але пасля зноў яго схапіў. Праваахоўнікам дапамог рабочы мясцовай папяровай фабрыкі, які выпадкова апынуўся на месцы здарэння. Ён адкінуў зброю мужчыны ў бок. Але той уцёк у дом, адкуль выйшаў з двума кухоннымі нажамі ў руках. Тады адзін з міліцыянераў дастаў пісталет. Гэта падзейнічала на хулігана і ён добраахвотна здаў нажы, сеў у аўтамабіль праваахоўнікаў.

У дачыненні 55-гадовага мужчыны распачалі крымінальную справу. Высветлілася, што ён з жонкай развёўся нядаўна, але яны працягвалі жыць сумесна. Паводле папярэдняй версіі, прычынай яго агрэсіі стала сварка падчас падзелу маёмасці.

←На Марсе нашли "надпись" азбукой Морзе и расшифровали ее

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика