У Пінску матацыкліст без правоў збіў 3-гадовага хлопчыка

Источник материала:  
11.07.2016 15:27 — Разное
У Пінску матацыкліст без правоў збіў 3-гадовага хлопчыка
Фота: gaibrest.by

У Пінску матацыкліст без правоў кіравання транспартнымі сродкамі катэгорыі "А" збіў 3-гадовага хлопчыка. Адбылося гэта на вачах у яго бацькоў. Дзіця атрымала шматлікія траўмы, яно знаходзіцца ў рэанімацыі Пінскай гарадской бальніцы. Стан — цяжкі.

Як інфармуе прэс-служба ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, здарэнне адбылося пасля 13-й гадзіны 10 ліпеня. Хлопчык пераходзіў вуліцу па рэгуляваным пешаходным пераходзе на дазваляльны сігнал святлафора (злева направа па ходу руху матацыкла). Матацыклам маркі "Сузукі" кіраваў 23-гадовы мясцовы жыхар. Па факце дарожна-транспартнага здарэння праводзіцца праверка.

←МЧС опубликовало видео с пожара на улице Куйбышева в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика