У Мінскім раёне з дрэва здымалі парашутыста
10.07.2016 15:07
—
Разное

Ілюстрацыйнае фота.
У Мінскім раёне з дрэва здымалі парашутыста. Здарэнне адбылося ўвечары 9 ліпеня ў вёсцы Валер'янава. Як інфармуе прэс-служба МНС Мінскай вобласці, 16-гадовы хлопец, гімназіст, выхаванец мінскага аэраклуба, пасля скачка з самалёта апынуўся на дрэве, на вышыні каля 13 метраў. Яго знялі ратавальнікі.
Адзначаецца, што парашутыст патрэбы ў шпіталізацыі не меў.