Воўк, які напаў на людзей у Рэчыцкім раёне, аказаўся шалёным

Источник материала:  
10.07.2016 14:44 — Разное
Воўк, які напаў на людзей у Рэчыцкім раёне, аказаўся шалёным
Здымак з архіву.

Воўк, які напаў на людзей у Рэчыцкім раёне, аказаўся шалёным. Гэта пацвердзіла экспрэс-даследаванне, інфармуе тэлеканал СТБ. У бальніцы знаходзяцца чатыры чалавекі, якія пацярпелі ад драпежніка.

Як паведамляла Еўрарадыё, здарэнне адбылося ў вёсцы Першамайск. Уначы 8 ліпеня драпежнік забег у адзін з двароў і накінуўся на сабаку. Калі з дома выйшаў яго 72-гадовы гаспадар, воўк напаў і на яго. Таксама ён пакусаў жонку гаспадара дома, яго сына і суседа. Пацярпелі шэсць сабак і конь (некаторых з іх давялося ўсыпіць). Драпежніка забіў 15-гадовы хлопец, які сякерай праламіў яму галаву. Больш падрабязна гл. тут.

Адзначаецца, што стан пацярпелых людзей ацэньваецца як сярэдняй цяжкасці. Ім аказваецца неабходная дапамога.

←В Беларуси 11 июля ожидается до 32 градусов жары

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика