У Клецку на пажары ў доме загінуў мужчына
09.07.2016 10:58
—
Разное

У Клецку здарыўся пажар у жылым доме, які прывёў да гібелі чалавека. Інфармацыя пра ўзгаранне паступіла ў МНС у ноч на суботу, 9 ліпеня. Гарэў жылы дом па вуліцы Мечнікава.
Выратавальнікі змаглі вывесці з агню гаспадара дома, пенсіянера 1950 года нараджэння, але яго 40-гадовы сын загінуў.
Як паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, прычынай здарэння хутчэй за ўсё стала неасцярожнасць пры курэнні.