Па факце “мініравання” барысаўскай школы распачалі крымінальную справу

Источник материала:  
08.07.2016 12:15 — Разное
Па факце “мініравання” барысаўскай школы распачалі крымінальную справу
Фота: all-pix.com

Крымінальную справу па частцы 1 артыкула 340 (заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы) Крымінальнага кодэкса Беларусі распачалі па факце “мініравання” школы ў Барысаве. Паведамляюць у абласным УУС.

Пра мініраванні сярэдняй школы №16 ў Барысаве паведамілі 7 ліпеня ў 14:13. Настаўнікі вывелі з будынка 31 дзіця ва ўзросце ад 6 да 10 гадоў. “Пасля праведзенага абследавання выбухованебяспечныя прадметы не выяўленыя”, — гавораць у абласным МНС.

Прадстаўніца Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог нагадвае, што цяпер праводзіцца комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў і следчых дзеянняў па вызначэнні асобы, якая паведаміла загадзя ілжывую інфармацыю аб небяспецы.

Следчыя звяртаюць увагу грамадзян на тое, што загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы з’яўляецца дзеяннем, якое караецца крымінальна. Акрамя таго, асоба, прызнаная вінаватай у здзяйсненні такога злачынства, абавязана пакрыць усе выдаткі дзяржаўных структур і суб’ектаў гаспадарання па прадухіленні неіснуючага злачынства. Максімальнае пакаранне па дадзеным артыкуле прадугледжвае пазбаўленне волі тэрмінам да пяці гадоў, паведамляе БЕЛТА.

←"Крумкачы" открыли паблик-чат в Viber

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика