Больш 30 населеных пунктаў Гарадзеншчыны заставаліся без святла з-за навальніцаў

Фота: belive.ru
Падзенне дрэваў падчас навальніцаў сталі прычынай адключэння святла больш, чым у 30 населеных пунктах Гродзенскай вобласці, паведамляе Міністэрства надзвычайных спраў.
У Слоніме цягам трох гадзінаў без электрычнасці заставаліся 35 шматкватэрных і 235 прыватных дамоў. Прычына — знос кабеля.
Двойчы адключалася электразабеспячэнне ў Дзятлаўскім раёне — 7 населеных пунктаў у Казлоўшчынскім сельсавеце і 12 у Дварэцкім. У абодвух выпадках прычынай стала падзенне дрэваў на лінію электраперадачы.
З-за падзення дрэваў адключэнні электраэнергіі былі і ў Мастоўскім з Карэліцкім раёнах.
Таксама адной з прычынаў адключэння святла ў Мастоўскім раёне было пападанне маланкі ў апору лініі электраперадачы.
Цяпер электразабеспечэнне амаль ва ўсіх населеных пунктах узноўлена.