У бальніцу не прынялі трохгадовае дзіця з батарэйкай у носе
04.07.2016 07:13
—
Разное

Фота: Fotolia
У расійскім горадзе Хабараўск у бальніцу не прынялі трохгадовае дзіця з батарэйкай у носе. Лекары не захацелі аглядаць дзяўчынку, нягледзячы на просьбы яе маці — з носа ішла кроў, у дзіцяці была высокая тэмпература. Толькі праз тры тыдні батарэйку ў носе знайшла ўчастковы доктар. Дзіця разам з маці тэрмінова шпіталізавалі і пачалі рыхтаваць да аперацыі, якая прайшла паспяхова, інфармуе РІА "Новости".
Следчыя органы праводзяць праверку па гэтым факце. Высвятляюцца прычыны адмовы ўстановай аховы здароўя ў аказанні меддапамогі дзіцяці. Адзначаецца, што праваахоўнікі зацікавіліся фактам пасля паведамленняў СМІ.