Разрад маланкі трапіў у падлетка падчас размовы па мабільным тэлефоне
03.07.2016 19:21
—
Разное

Фота: Bymedia.net
Разрад маланкі трапіў у падлетка падчас размовы па мабільным тэлефоне. Здарэнне адбылося на паўночным захадзе Масквы. 13-гадовага пацярпелага з апёкамі шпіталізавалі. Медыкі кажуць, што пагрозы яго жыццю няма. Па дарозе ў бальніцу хлопчык быў у свядомасці і нават жартаваў, інфармуе kp.ru.