Аварыя ў Камянецкім раёне — “Форд-Фіеста” з’ехаў у кювет і разбіўся (фота)
03.07.2016 11:35
—
Разное

Фота: МНС
Аўтааварыя з удзелам легкавіка “Форд-Фіеста” адбылася ў Камянецкім раёне 2 ліпеня на дарозе Макарава — Такары. Машына з невядомай прычыны з’ехала ў кювет і там сутыкнулася з дрэвам.
У салоне быў адзін кіроўца, якому дапамаглі выбрацца з машыны супрацоўнікі МНС. Мужчына не быў заблакаваны , але не мог сам выйсці з-за траўмаў. Яго даставілі ў Высокаўскую гарадскую лякарню, перадае прэс-служба МНС.
Праверку па факце ДТЗ ладзіць Брэсцкая абласная ДАІ.