Кватэру мінчанкі спаліў яе сужыцель (фота)
02.07.2016 14:31
—
Разное
Фота: МНС
Кватэру жыхаркі Мінска спаліў яе ўласны сужыцель. Інфармацыя пра ўзгаранне ў доме па вуліцы Гая, 14 паступіла ў дзяжурную частку МНС 1 ліпеня ў 23.59. Пажар ліквідавалі літаральна за некалькі хвілінаў.
Пашкоджаныя міжпакаёвыя дзверы, маёмасць, кватэра закураная. Прычынай здарэння стаў падпал, перадае прэс-служба Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС.
Праўда, не зразумела, якімі матывамі кіраваўся сябар гаспадыні кватэры, непрацуючы мужчына 1960 года нараджэння.