Жахлівая аварыя пад Баранавічамі: машына ўрэзалася ў “адбойнік” (фота)
02.07.2016 10:31
—
Разное
![Жахлівая аварыя пад Баранавічамі: машына ўрэзалася ў “адбойнік” (фота)](http://www.21.by/pub/news/2016/07/1467445354054867.jpg)
Жахлівая аварыя пад Баранавічамі: машына ўрэзалася ў “адбойнік”. У выніку сутыкнення на месцы задарэння загінулася пасажырка. Як паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, аварыя адбылася 1 ліпеня на 235-м кіламетры аўтадарогі "Брэст – Мінск – мяжа РФ”.
Па папярэдняй інфармацыі, 59-гадовы кіроўца “Фіят Брава” здзейсніў наезд на загараджальны металічны брус, размешчаны злева па хадзе руху аўтамабіля. Ад удару “адбойнік” літаральна прабіў легкавік. У выніку сутыкнення на месцы здарэння загінула 60-гадовая жонка кіроўцы, якая знаходзіцца на заднім пасажырскім сядзенні.
Па факце дарожна-транспартнага здарэння праводзіцца праверка.