У Брэсце абакралі лекара “хуткай”, якая прыехала па выкліку

Источник материала:  
30.06.2016 16:05 — Разное
У Брэсце абакралі лекара “хуткай”, якая прыехала па выкліку
Фота: БЕЛТА

У Брэсце абакралі лекара “хуткай”,  якая прыехала па выкліку. Як паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама, 31-гадовая брэстаўчанка звярнулася па дапамогу на нумар “103”. На выклік выехала брыгада дзяжурных лекараў. Па прыбыцці яны агледзелі жанчыну і аказалі ёй неабходную дапамогу. У шпіталізацыі не было неабходнасці, і лекары пакінулі кватэру.

Ужо на вуліцы адна з лекарак заўважыла адсутнасць двух асабістых прадметаў: танометра і фанендаскопа. Яна паспяшалася вярнуцца ў кватэру, аднак дзверы ёй ужо не адчынілі. Жанчына выклікала міліцыю.

На дапамогу ўрачам праз некалькі хвілін прыбыў нарад палка патрульна-паставой службы. Аднак і ім жанчына не адчыніла дзверы. Толькі ўчастковы міліцыянер, які прыйшоў крыху пазней, змог пераканаць пусціць іх у кватэру. Там знаходзілася не толькі жанчына, але і яе сусед. Верагодна, яны распівалі спіртныя напоі. На пытанне міліцыянераў пра зніклыя медыцынскія прыборы, зразумелага адказу не было. Участковы высветліў, што пасля сыходу лекараў жанчына папрасіла ключ ад кватэры суседа, нібыта, схадзіць за прадуктамі. Менавіта там праваахоўнікі і знайшлі скрадзеныя рэчы.

Жанчыну затрымалі. Па факце здарэння праводзіцца праверка.

←Как проходит последний день приватизации жилья: плачут, вызывают скорую и звонят родным

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика