Міліцыянт дапамог пенсіянерцы знайсці 5000 долараў, якія яна сама схавала

Источник материала:  
29.06.2016 14:23 — Разное
Міліцыянт дапамог пенсіянерцы знайсці 5000 долараў, якія яна сама схавала
Фота: dzyannica.by

У міліцыю Кастрычніцкага РУУС Мінска звярнулася 60-гадовая пенсіянерка-інвалід. Жанчына заявіла, што ў яе з кватэры зніклі 5000 долараў ЗША.

Як паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі, на месца здарэння адразу выехаў намеснік начальніка аддзела крымінальнага вышуку раённага ўпраўлення маёр міліцыі Канстанцін Блажэй. Высветліўшы абставіны здарэння і правёўшы агляд кватэры, афіцэр знайшоў зніклыя грошы. Як выявілася, жанчына паклала іх у шафу, а потым з-за ўзросту і захворвання забылася, што перахавала буйную суму валюты.

Мінчанка падзякавала супрацоўніку міліцыі за дапамогу ў пошуку грошай і разуменне сітуацыі.

←26 к 1. Как можно было обогатиться, если вы верили в Исландию

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика