Страшная аўтааварыя пад Пінскам: два чалавекі загінулі, пяць пацярпелі (фота)
28.06.2016 21:19
—
Разное
Фота: ДАІ Брэста
Увечары 28 чэрвеня, каля 18-й гадзіны, у Пінскім раёне адбылася страшная аўтааварыя. Як піша onliner.by, легкавы аўтамабіль "Аўдзі" выехаў на сустрэчную паласу, дзе ўлабавую ўрэзаўся ў аўтобус "Кубань".
Ад "Аўдзі" пры здарэнні мала што засталося. Удар пры ДТЗ быў настолькі моцны, што аўтобус проста выкінула з праезнай часткі.
Кіроўца аўтамабіля загінуў на месцы. Шэсць пасажыраў аўтобуса з разнастайнымі траўмамі былі дастаўленыя ў лякарню. На жаль, аднаго з пацяпрелых выратаваць не ўдалося: ён памёр у рэанімацыі праз паўгадзіны пасля ДТЗ.
Па звестках кіраўніка прэс-службы Брэсцкай ДАІ Наталлі Сахарчук, у аўтобусе было 14 пасажыраў. Асобу кіроўцы "Аўдзі" пакуль не высветлілі, як і прычыну яго выезду на сустрэчную паласу.