У Беларусі за выхадныя дні патанулі 15 чалавек

Источник материала:  
27.06.2016 14:30 — Разное
У Беларусі за выхадныя дні патанулі 15 чалавек
Фота: Bymedia.net

У Беларусі за выхадныя дні патанулі 15 чалавек. Трагічныя здарэнні адбыліся ў розных рэгіёнах краіны.

Як інфармуе прэс-служба МНС, у рацэ Бярэзіна ў пасёлку Ялізава патануў мужчына — у вадзе на яго наехала маторная лодка. Падобнае здарэнне адбылося ў Бярэзіне каля барысаўскага гарадскога пляжа "Дубкі". У 10 метрах ад берага на мужчыну, які купаўся, наехаў гідрацыкл. Пацярпелы патануў.

У Мазыры ў Прыпяці таксама патануў мужчына. Відавочцы кажуць, што ён пераходзіў раку па мелі, трапіў у падводную яму і яго панесла плынню.

У Навагрудку ў вадаёме патанула 51-гадовая пенсіянерка. Яна нырнула ў ваду і на паверхні не з'явілася. Паводле папярэдняй інфармацыі, жанчына купалася пасля ўжывання спіртнога ў кампаніі сужыцеля.

У Карэліцкім раёне на возеры каля вёскі Аюцэвічы адпачывалі муж і жонка. Мужчына ўвайшоў у ваду, нырнуў, але на паверхні вадаёма не з'явіўся. У Лельчыцкім раёне жыхары вёскі Дзяржынск знайшлі ў рацэ Сцвіга целы траіх чалавек. Паводле папярэдніх звестак, загінулі браты (2000 і 1998 гадоў нараджэння) і яшчэ адзін хлопчык (2000 года нараджэння).

За выходныя па меддапамогу ад спёкі звярнуліся 33 мінчукі

←На самом высоком небоскребе в Калифорнии на 300-метровой высоте установили стеклянную горку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика