Пад Мінскам 14 вагонаў таварнага цягніка сышлі з рэек

Надзвычайнае здарэнне на чыгунцы пад Мінскам: на 32-м кіламетны перагоду Калядзічы-Памыслішча каля вёскі Калядзічы сышлі з рэек 14 вагонаў грузавога цягніка. Гэта здарылася ўдзень 25 чэрвеня. Цягнік ішоў з Калінкавічаў і быў сфармаваны з 73 вагонаў, перадае прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.
У выніку аварыі перакуліліся 12 вагонаў (6 з металам, 2 — з драўнінай, 1 — з паліўнымі брыкетамі, 2 — з камбікормам і 1 — з бутыляваным сланечнікавым алеем). Пашкоджаныя 200 метраў чыгуначных пуцей і апора кантактнай лініі 27 кВ.
Ніхто не пацярпеў, затрымкі ў руху цяшнікоў не было. Настутствы здарэння ліквідоўваюць 3 аварыяна-аднаўленчыя цягнікі. Мяркуецца, што рамонтныя працы скончацца раніцай 28 чэрвеня. Прычыну аварыя высвятляе камісія Беларускай чыгункі.