У Баранавіцкім раёне на пажары ў жылым доме загінуў мужчына

Источник материала:  
25.06.2016 10:26 — Разное
У Баранавіцкім раёне на пажары ў жылым доме загінуў мужчына

Пажар з гібеллю чалавека адбыўся ў вёсцы Перхавічы Баранавіцкага раёна ў ноч на 25 чэрвеня — загарэўся жылы дом і гаспадарчая прыбудова. Гаспадыня дома, пенсіянерка 1940 года нараджэння ў той момант была ў лякарні сястрынскага дагляду, а ў дома знаходзілася яе дачка з мужам, абодва жыхары Ліды.

Калі пачаўся пажар, дачка гаспадыні, жанчына 1965 года нараджэння, паспела выйсці з дома і не пацярпела. Яе 56-гадовы муж быў знойдзены мёртвым пажарнымі пад заваламі гаспадарчай прыбудовы.

Магчымай прычынай узгарання магла быць неасцярожнасць пры курэнні, перадае прэс-служба Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС.

←ШОС: Беларусь идет на сближение

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика