У нямецкім горадзе мужчына страляў з пісталета, параненыя дзясяткі людзей
23.06.2016 18:18
—
Разное
Фота: Twitter
У нямецкім горадзе мужчына страляў з пісталета, параненыя дзясяткі людзей. Здарэнне адбылося 23 чэрвеня каля 16-й гадзіны паводле беларускага часу ў горадзе Фірнхайм на захадзе Нямеччыны.
Як піша Frankfurter Allgemeine Zeitung, мужчына прыйшоў у кінатэатр з пісталетам, на яго твары была маска. Як мінімум адзін раз ён стрэліў у паветра. У памяшканні пачалася паніка, людзі спрабавалі выбегчы на вуліцу. На месца прыбылі праваахоўнікі, у тым ліку і спецпадраздзяленне.
Па розных звестках, было паранена ад 20 да 50 чалавек. Bild удакладняе, што кінатэатр Kinopolis знаходзіцца ў гандлёвым цэнтры. Па адных звестках, зламысніка ўжо затрымала паліцыя, па іншых — яго ліквідавалі.