У Мінску шукаюць жанчыну, якая вынесла з банка 100 долараў (фота)
23.06.2016 15:17
—
Разное
Фота: guvd.gov.by
У Мінску ў Першамайскім раёне шукаюць жанчыну, якая вынесла з банка чужыя 100 долараў. Здарэнне адбылося ў аддзяленні банка па вуліцы Каліноўскага. 79-гадовы пенсіянер хацеў памяняць 50 долараў, у яго пры сабе была 100-доларавая купюра. Супрацоўніца сказала яму, што спачатку трэба ўзяць у тэрмінале талон з нумарам чаргі. Пакуль ён гэта рабіў і разглядаў талон, згубіў 100 долараў.
Як адзначае прэс-афіцэр Першамайскага РУУС Вольга Куцько, у аперацыйнай зале было шматлюдна. Пасля на запісу камеры відэаназірання праваахоўнікі пабачылі, што грошы знайшла і забрала сабе невядомая жанчына. Неўзабаве яна выйшла з памяшкання. Цяпер яе пошукамі займаюцца праваахоўнікі.