У мінскім тралейбусе злавілі эксгібіцыяніста, які чапляўся да пасажыркі (фота)

Источник материала:  
23.06.2016 12:57 — Разное
У мінскім тралейбусе злавілі эксгібіцыяніста, які чапляўся да пасажыркі (фота)
Фота: kp.by

Супрацоўнікі Кастрычніцкага РУУС Мінска затрымалі 38-гадовага мужчыну за хуліганскія дзеянні.

Як паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі, нецвярозы мужчына сеў у тралейбус маршруту №27 на дыспетчарскай станцыі "Дружная". У салоне ён вырашыў пазнаёміцца ​​з адной пасажыркай.

Абаяць спадарожніцу мужчына вырашыў незвычайным спосабам. Ён расшпіліў плашч, апрануты на голае цела, і паказаў жанчыне свае палавыя органы. Жанчына звярнулася па дапамогу да кіроўцы тралейбуса. Той спыніўся на плошчы Казінца і заблакаваў дзверы, каб зламыснік не ўцёк. Кіроўца паклікаў міліцыянтаў, якія і затрымалі правапарушальніка.

Высветлілася, што гэта жыхар Віцебскай вобласці, які бадзяжнічаў у сталіцы. Паводле інфармацыі міліцыі, мужчына быў 12 разоў судзімы за крадзяжы і рабаванні. Апошнім часам ён нярэдка бываў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Мінгарвыканкама (вядомая турма на Акрэсціна).

Праваахоўнікі пачалі на яго крымінальную справу за хуліганства.

Міліцыя мяркуе, што за затрыманым могуць быць і іншыя падобныя "подзвігі", учыненыя на тэрыторыі Кастрычніцкага раёна 30 красавіка з 20.30 да 21.30. Усіх, хто мае інфармацыю пра мужчыну, паказанага на фота, просяць звярнуцца ў Кастрычніцкае РУУС Мінска па тэлефонах: (8-017) 226-21-05, (8-017) 222-04-42, (8-017) 222-04-46. Канфідэнцыйнасць гарантуецца.

←Видео: сколько iPhone понадобится, чтобы остановить пулю

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика