У Столінскім раёне грузавы аўтамабіль збіў 15-гадовага матацыкліста (фота)
22.06.2016 18:13
—
Разное
Фота: ДАІ
У Столінскім раёне грузавы аўтамабіль збіў 15-гадовага матацыкліста. Здарэнне адбылося ў вёсцы Альшаны раніцай 22 чэрвеня, паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці.
Паводле папярэдняй інфармацыі, на вуліцы 9 траўня 50-гадовы мясцовы жыхар за рулём аўтамабіля “ГАЗ” выехаў на паласу сустрэчнага руху і дапусціў сутыкненне з матацыклам “ІЖ Юпітэр”, якім кіраваў падлетак. У выніку сутыкнення хлопца з дыягназам “закрыты пералом правага сцягна” шпіталізавалі ў Столінскую цэнтральную гарадскую лякарню.
Па факце дарожна-транспартнага здарэння праводзіцца праверка. Выяўлена, што хлопец кіраваў матацыклам без шлема.