У Нясвіжы дзяўчына "загулялася" з сябрам, кайданкі з рук здымалі ратавальнікі

Источник материала:  
21.06.2016 10:50 — Разное
У Нясвіжы дзяўчына "загулялася" з сябрам, кайданкі з рук здымалі ратавальнікі
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА

У Нясвіжы 20-гадовая дзяўчына "загулялася" з сябрам, з яе рук бойфрэнд не змог іх зняць і пайшоў дахаты шукаць ключ. "Пацярпелая" не стала чакаць, уначы патэлефанавала ў міліцыю, распавяла пра сваю бяду, папрасіла зняць кайданкі.

Як паведаміў прэс-службе УУС Минскага аблвыканкама намеснік начальніка Нясвіжскага РАУС Дзяніс Яфімаў, дзяжурны нарад зняць кайданкі з рук дзяўчыны не змог — ключы міліцыянераў не падыходзілі. Тады дзяўчыну яны ўзялі з сабой у аддзел міліцыі. Аднак ключы ўсіх узораў кайданкаў, якія там былі, таксама не падыходзілі. Давялося выклікаць супрацоўнікаў МНС, якія здолелі зняць металічныя кайданкі з дапамогай свайго спецабсталявання. За што дзяўчына падзякавала і заявіла, што ні да каго прэтэнзій не мае.

А вось міліцыя высвятляе, адкуль у маладых людзей з'явілася такая спецыфічная "цацка".

←В Бресте планируют ликвидировать хоккейную команду экстралиги

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика