У Мінску ўначы падпалілі смецце, пашкоджаныя два аўтамабілі (фота)
21.06.2016 09:50
—
Разное
![У Мінску ўначы падпалілі смецце, пашкоджаныя два аўтамабілі (фота)](http://www.21.by/pub/news/2016/06/1466493751613913.jpg)
Фота: mchs.gov.by
Уначы 21 чэрвеня ў Мінску падпалілі смецце на кантэйнернай пляцоўцы насупраць дома па вуліцы Якубоўскага, 15. Як інфармуе прэс-служба МНС г. Мінска, плошча ўзгарання склала 8 квадратных метраў, яго ліквідавалі ратавальнікі. Агонь паспеў пашкодзіць два прыпаркаваныя побач аўтамабілі — "Сітраен Ксара" (2002-га года выпуску) і "Мазда 323" (1998-га года).
Прычынай узгарання стала "неасцярожнае абыходжанне з агнём невысветленай асобай".