Абвешчаны лайн-ап фестываля "Купальскае Кола 2016"

Источник материала:  
20.06.2016 16:00 — Разное

25−26 чэрвеня 2016 года традыцыйна адбудзецца 8 міжнародны опэн-эйр-фестываль «Купальскае Кола 2016». За тыдзень да «Купальскага Кола» арганiзатары вырашылi прыадчынiць таямнiцу i распавесцi публiцы аб тым, якая музычная праграма чакае наведвальнiкаў цягам двух фестывальных дзён.


У загарадным комплексе «Камарова», усяго ў 5 км ад Мiнска, ужо ў 8-мы раз адбудзецца адзiн з найвядомейшых фестываляў беларускай музыкi i нацыянальнай культуры — маштабны open-air фэст «Купальскае Кола».

Сёння славутае «Купальскае Кола» — не толькі фестываль, які збірае на адной сцэне музычных монстраў з «першага дывізіёну» беларускай цяжкой сцэны, але i выдатная пляцоўка для станаўлення і папулярызацыі менш шырокавядомых айчынных гуртоў. Штогод да ўдзелу ў фэсце «Купальскае Кола» далучаецца ўсё больш выдатных замежных калектываў разнастайных кірункаў, а таму імпрэза набывае сапраўды інтэрнацыянальны характар і прэтэндуе на фармат крупнага міжнароднага фестываля.

За сваю шматгадовую гісторыю фестываль «Купальскае Кола» зрабіў ва ўсіх аспектах значны крок наперад, і сёння ён прадстаўляе выдатную альтэрнатыву летнім музычным фэстам «Metal Crowd» (Беларусь), «CAMF» (Украіна) і «Kilkim Zaibu» (Літва).

У 2016 годзе ў межах 8-га open-air фестываля «Купальскае Кола» гасцей і ўдзельнікаў будзе традыцыйна чакаць шэраг асноўных атракцыйных пляцовак: рамесныя майстэрні, кiрмаш вырабаў ручной працы, актыўная пляцоўка (страйкбол, пэйнтбол, футбол), этна-пляцоўка, на якой адбудзецца аднаўленне традыцыйных абрадаў святкавання Купалля i, як заўжды, галоўная iмпрэза фестываля — маштабны канцэрт, пад час якого публiку парадуюць выступамi лепшыя прадстаўнiкi цяжкой беларускай сцэны i музыкi з замежжа.

У канцэртнай частцы фестываля «Купальскае Кола» у гэтым годзе возьмуць удзел 20 калектываў, спiс якiх з указаннем часа выступу прапануецца нiжэй:

Субота, 25 чэрвеня 2016 г

14:00 — 14:40 Трызна

14:55 — 15:35 Alfar

15:55 — 16:45 Krusher

17:00 — 18:45 Sacramant

18:00 — 18:45 Folcore
19:15 — 20:15 Тролль гнёт ель

20:30 — 21:15 Omut

22:00 — 23:00 Gods Tower

23:20 — 00:00 Племя

00:15 — 01:00 Vietah

01:10 — 06:00 Электронная фолк-дискотека (проект A/VESH, электронные каверы на песни группы Znich, электронная музыка)

Нядзеля, 26 чэрвеня 2016г

14:00 — 14:40 One String Man

14:55 — 15:35 Кашлаты Вох

15:45 — 16:25 Imprudence

16:40 — 17:20 Massenhinrichtung

17:30 — 18:25 Стары Ольса

18:40 — 19:20 Vapor Hiemis

19:35 — 20:15 Raven Throne

20:30 — 21:10 Interior Wrath

21:30 — 22:30 Znich

Квіткі можна набыць праз інтэрнэт на сайце AFISHA.TUT.BY і ў дзень мерапрыемства на пляцоўцы «Камарова». Звяртаем вашу ўвагу, што ў папярэднiм продажу можна набыць квіткі на фестываль па прома-коштах:

На 1 дзень — 170 000 бел. руб.

На 2 днi — 320 000 бел. руб.

Агульны квiток на 4 чалавекi: 2 дарослых + 2 дзiцяцi (дзеткам да 5 год бясплатна) — 950

000 бел. руб. на 2 днi.

За таннымі квіткамі звяртацца:
+375−44−577−90−89
+375−29−577−90−89
+375−29−111−75−76
ці ў рок-краму STUFF: ГЦ «Московско-Венскiй», 3 паверх, пав. 363 (11:30 — 20:00)

Набыць квiткi

Нагадваем, што ўжо ў суботу 18 чэрвеня ў бары Beer&Wine абдудзецца pre-party фестываля «Купальскае Кола».

Для тых, хто набудзе квіток на pre-party, спецыяльны сюрпрыз — камплект паштовак з выявамі хэдлайнераў фестываля ў падарунак. Уваход бескаштоўны!

←Компьютер на китайских процессорах признали мощнейшим в мире

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика