У Жабінкаўскім раёне 19-гадовы хлопец сеў на рэйкі перад цягніком і загінуў
20.06.2016 11:13
—
Разное

У Жабінкаўскім раёне 19-гадовы хлопец загінуў пад коламі пасажырскага цягніка. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на УУС Брэсцкага аблвыканкама, гэта здарылася каля дзясятай вечара ў нядзелю, 19 чэрвеня на прыпыначным пункце Якоўчыцы.
Хлопец проста сеў на рэйкі перад самым цягніком межрэгіянальных ліній Баранавічы — Брэст, які набліжаўся да яго. Па словах машыніста, ён не рэагаваў на сігналы. Цягнік не паспеў спыніцца і смяротна траўмаваў юнака. Ён загінуў на месцы.
Пацярпелы быў жыхаром вёскі Малыя Радванічы, што пад Брэстам. Мяркуецца, ён здзейсніў суіцыд, але невядома, якія матывы падштурхнулі яго да гэтага ўчынку.