П’яны пенсіянер забіў нажом 38-гадовага мінчаніна
20.06.2016 09:57
—
Разное

У Мінску п’яны пенсіянер забіў нажом 38-гадовага мужчыну. Гэта здарылася позна ўвечары 18 чэрвеня ў прыватным доме па вуліцы Мірнай, дзе пражывае зламыснік.
Вядома, што мужчыны пасварыліся і гаспадар дома выхапіў нож, удар якім стаў смяротным. Падазраваны ў забойстве затрыманы.
Як паведамляе прэс-служба МУС, за апошнія дзяжурныя суткі па краіне зарэгістравалі 108 злачынстваў і 9 здарэнняў. Дзве траціны ў крымінальнай хроніцы складаюць крадзяжы.