У Оршы затрымалі актывістаў Алеся Абрамовіча і Алеся Макаева
18.06.2016 16:35
—
Разное
Алесь Макаеў падчас сёлетняй акцыі ІП у Мінску.
У Оршы затрымалі актывістаў Алеся Абрамовіча і Алеся Макаева. 18 чэрвеня яны ўдзельнічалі ў мітынгу салідарнасці з прадпрымальнікамі.
Як інфармуе БелаПАН, Абрамовіч і Макаеў выступілі перад аршанскімі індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Яны збіралі подпісы за адмену шэрагу ўказаў кіраўніка дзяржавы, якія датычаць дзейнасці ІП. Спачатку іх суправаджалі міліцыянеры, а пасля Макаева, нібыта, абвінавацілі ў крадзяжы сумкі. Абодвух актывістаў адвезлі ў міліцыю.
Дарэчы, 21 траўня Алесь Абрамовіч і Алесь Макаеў затрымліваліся за правядзенне падобнай акцыі ў Жодзіне. Іх тады аштрафавалі.