Пажар на заводзе "Палімір" у Наваполацку
18.06.2016 15:55
—
Разное
Здымак з архіву. Фота: sb.by
У суботу, 17 чэрвеня, на заводзе "Палімір" (уваходзіць у ААТ "Нафтан") у Наваполацку здарыўся пажар. У 13.12 ратавальнікам паведамілі, што ў адным з цэхаў загарэлася газаразмеркавальная ўстаноўка. На месца здарэння прыбыла тэхніка МНС. Падраздзяленні ратавальнікаў тушаць узгаранне.
Як адзначае прэс-служба МНС, пацярпелых няма, як няма і пагрозы жыхарам Наваполацка. Раней у СМІ з'явіліся сведчанні мясцовых жыхароў, якія паведамілі, што атрымалі рэкамендацыі зачыніць вокны.
Як паведамляла Еўрарадыё, 27 красавіка сёлета ў адным з цэхаў "Паліміра" адбыўся выкід этылена (на здымку знізу). Тады ніхто не пацярпеў. Яшчэ адно здарэнне адбылося ў верасні 2015-га.