Наступствы бураў і навальніцаў у Беларусі: разбурэнні, аварыі, траўмаваныя

Источник материала:  
18.06.2016 13:01 — Разное
Наступствы бураў і навальніцаў у Беларусі: разбурэнні, аварыі, траўмаваныя
Наступствы навальніцы і буры ў Гродна

Болей за тысячу населеных пунктаў у Беларусі былі абясточаныя падчас бураў і навальніцаў, якія прайшлі па краіне ў другой палове дня 17 чэрвеня. З-за моцнага ветру, парывы якога дасягалі 26 метраў за секунду, пацярпелі Брэст, Гродна, Мінск і 38 населеных пунктаў у 28 раёнах па заходняй палове краіны.

Вецер пашкодзіў дахі 100 жылых дамоў, 3 аб’ектаў соцкультбыту, 1 вытворчага і 71 сельскагаспадарчага будынка. Вялікая колькасць дрэваў змалананая і паваленая. Пры падзенні дрэваў пашкоджаныя машыны — 184 выпадкі (у Брэсце — 40, у Гродне — 126, у Мінску — 18).

Ёсць пацярпелыя сярод людзей. У Гродне ад падзення ліста шыфера з даху жанчына атрымала траўму нагі і была шпіталізаваная. У Докшыцкім раёне дрэва павалілася на легкавы аўтамабіль падчас руху. Выратавальніка давялося распілоўваць дрэва і вызваляць з машыны кіроўцу, які, на шчасце, не меў патрэбы ў медыцынскай дапамозе, паведамляе прэс-служба МНС.

Удрэвы падалі таксама на чыгуначныя пуці ў Гродзенскай і ў Віцебскай абласцях — здарылася вымушаная затрымка руху сямі пасажырскіх цягнікоў, якая склала ад 9 хвілін да 2 гадзін.

У Гродзенскім раёне без электрычнасці засталася Скідальская птушкафабрыка — цягам амаль гадзіны яе забяспечвалі святлом праз дызель-генератары.

←Кельнский суд арестовал пять российских футбольных фанатов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика