Беларускія памежнікі спынілі незаконную здабычу бурштыну (фота)
17.06.2016 11:07
—
Разное
Фота: gpk.gov.by
Беларускія памежнікі спынілі незаконную здабычу бурштыну. Здарэнне адбылося 15 чэрвеня ў адным кіламетры ад мяжы з Украінай. Месца, дзе адбывалася незаконная здабыча, пінскія памежнікі знайшлі з дапамогай аўтажыру (лятальнага апарату).
Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, затрыманыя трое жыхароў Пінска і Пінскага раёна. Былі знойдзены некалькі ямаў, мотапомпа, з дапамогай якой мужчыны вымывалі бурштын па ўкраінскай "тэхналогіі". Праводзіцца расследаванне. Невыключана, што затрыманых могуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці.
Адзначаецца, што гэта першы такі выпадак у беларускім памежжы.