Пенсіянер тры месяцы "мініраваў" тралейбусы ў абласным цэнтры

Источник материала:  
17.06.2016 07:34 — Разное
Пенсіянер тры месяцы "мініраваў" тралейбусы ў абласным цэнтры
Здымак з архіву. Фота: Bymedia.net

72-гадовы жыхар Гомеля тры месяцы "мініраваў" тралейбусы ў абласным цэнтры. У міліцыю перыядычна тэлефанавалі неабыякавыя грамадзяне, якія паведамлялі пра пакеты і скруткі ў тралейбусах. Кожны раз праводзілася эвакуацыя пасажыраў, на месца прыязджала міліцыя, сапёры, ратавальнікі, інфармуе БелаПАН.

Унутры пакетаў, пераматаных скотчам, знаходзіліся ачысткі ад бульбы або буракоў. Таксама ва ўсіх васьмі выпадках прыкладаліся запіскі з тэкстамі накшталт "любімаму ўнучку у дзень нараджэння ад бабулі".

У выніку аператыўных мерапрыемстваў праваахоўнікі выйшлі на пенсіянера, які ім прызнаўся ў зробленым. Мужчына не змог уцямна патлумачыць свае ўчынкі.

←Куда пойти в выходные в Минске, если в кармане 100 тысяч рублей и меньше

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика