У Брэсце легкавік збіў 8-гадовага хлопчыка
16.06.2016 10:08
—
Разное

Фота: gaibrest.by
У Брэсце легкавік збіў 8-гадовага хлопчыка. Здарэнне адбылося ў сераду, 15 чэрвеня, у адным са спальных мікрараёнаў. Паводле папярэдняй інфармацыі, школьнік раптоўна выбег з-за іншага аўтамабіля на праезную частку (па-за пешаходным пераходам) і трапіў пад "Фольксваген Гольф", якім кіраваў 35-гадовы мясцовы жыхар.
Як інфармуе прэс-служба УДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, хлопчык атрымаў шматлікія траўмы і быў шпіталізаваны ў абласную дзіцячую бальніцу. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.