У Барысаве затрымалі мужчыну, якога падазраюць у педафіліі
Фота: nsn.fm
Супрацоўнікамі аддзела па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Барысаўскага РУУС 13 чэрвеня затрымалі 51-гадовага гараджаніна. Яго падазраюць у серыі злачынстваў сэксуальнага характару супраць малалетніх.
Як паведаміла прэс-афіцэр Барысаўскага РУУС Яна Мініч, серыя злачынстваў адбылася летам мінулага года. Пацярпелымі па справе выступаюць два хлопчыкі — аднаму з іх цяпер 12 гадоў, другому 11. Праваахоўнікі не выключаюць, што ахвяраў можа быць больш.
Аператыўнікі здолелі выявіць схему, па якой дзейнічаў падазраваны. Паведамляецца, што мужчына чакаў дзяцей каля школы, потым пад рознымі нагодамі прапаноўваў пайсці ў лес, які знаходзіцца недалёка ад вуліцы Трусава. У адасобленым месцы ён прапаноўваў дзіцяці цукеркі, грошы. Каб дзіця не выдала зламысніка, ён пагражаў ахвяры, у тым ліку з выкарыстаннем газавага балончыка і нажа.
Падчас ператрусу аператыўнікі, як паведамляецца, знайшлі ў мужчыныкаля 6 гігабайтаў электронных парнаграфічных матэрыялаў з удзелам непаўналетніх. Пры гэтым сярод парнаграфічных фота і відэа, былі і ўласныя малюнкі падазраванага. Таксама ў мужчыны забралі пнеўматычны пісталет, газавы балончык і нож.
На яго пачалі крымінальную справу. За гвалтоўныя сэксуальныя дзеянні супраць да заведама малалетніх яму пагражае ад васьмі да пятнаццаці гадоў пазбаўлення волі.