У Докшыцкім раёне 3-гадовая дзяўчынка загінула пад коламі аўто

Источник материала:  
15.06.2016 10:13 — Разное
У Докшыцкім раёне 3-гадовая дзяўчынка загінула пад коламі аўто

У Докшыцкім раёне 3-гадовая дзяўчынка загінула пад коламі аўто. Здарэнне адбылося раніцай 14 чэрвеня. Жыхар Докшыцаў 1966 года нараджэння ехаў на машыне “Сітраен” каля вёскі Юхноўка. У пэўны момант на дарогу нечакана выбегла дзіця і трапіла пад аўтамабіль. Дзяўчынка была жыхаркай вёскі Пруднікі, перадае прэс-служба МУС.

Таксама ў свежую крымінальную зводку трапілі яшчэ тры здарэнні з гібеллю людзей. Увечары 14 чэрвеня ў вёсцы Пяршаі Валожынскага раёна 37-гадовы мінчанін на аўтамабілі “Міцубісі” выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з грузавіком “Рэно” і загінуў.

Каля вёскі Сіманавічы ў Драгічынскім раёне кіроўца, пазбаўлены правоў да 2018 года, збіў на машыне “Аўдзі” раварыстку, мяцовую жыхарку. Жанчына 1966 года нараджэння загінула. Вінаватага ў здарэнні аўтамабіліста давялося затрымліваць па плане “Перахоп”.

У Магілёве жыхар вёскі Вейна на машыне “ГАЗ” збіў на нерэгуляваным пераходзе мясцовую жыхарку, 23-гадовую дзяўчыну. Пацярпелая памерла ў лякарні праз некалькі гадзінаў пасля здарэння.

←"Криштиану Роналду настоящий неудачник". Исландский футболист парировал насмешки португальца

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика