Аўтааварыя ў Мінску на Партызанскім праспекце, загінуў адзін чалавек

Фота: sk.gov.by
У панядзелак аўтааварыя здарылася ў Мінску на скрыжаванні Партызанскага праспекта з Шасейнай вуліцай. Загінуў адзін чалавек, яшчэ адзін атрымаў траўмы, інфармуе партал tut.by.
VW Passat збіў дваіх пешаходаў, пасля чаго сутыкнуўся з іншым аўтамабілем. Адзін з пацярпелых ад атрыманых траўмаў памёр на месцы. Афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксей Клімовіч сказаў tut.by, што VW Passat ехаў па праспекце з боку вуліцы Кабушкіна. На мужчын ён наехаў на нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Пасля гэтага легкавік сутыкнуўся з Hyundai.
Па факце ДТП распачалі крымінальную справу, артыкул — "Парушэнне правіл дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека альбо нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання" (ч.2 арт. 317 КК).