Уцякаючы ад ДАІ, матацыкліст у Мінску трапіў пад тралейбус (фота)
Фота: abw.by
Увечары 11 чэрвеня ў Мінску на вуліцы Аранскай матацыкліст урэзаўся ў тралейбус, піша сайт abw.by са спасылкай на групу "Байкеры Беларусі. Мотасупольнасць". Па фотаздымках з месца аварыі відаць, што матацыкл ажно заляцеў пад тралейбус. Сам хлопец быў без экіпіроўкі, у адным толькі шлеме.
Паводле неафіцыйных звестак, пацярпелага матацыліста клічуць Іванам. Яго шпіталізавалі ў лякарню хуткай дапамогі.
Каментатары паведамілі, што матацыкліста пераследаваў аўтамабіль ДАІ ажно ад мікрараёна Малінаўка. Паведамляецца, быццам хлопец ехаў з хуткасцю 100-130 км/гадз. Ён праскочыў на чырвонае святло каля Чэрвенскага рынку, потым увярнуўся ад джыпа, але сткнуўся ў бардзюр і вылецеў з матацыкла. Пасля падзення хлопец, быццам бы, праляцеў каля сямі метраў, а яго матацыкл заляцеў пад тралейбус, які стаяў на прыпынку.