Жанчына ехала з Польшчы ў Беларусь з чужым пашпартам

Источник материала:  
12.06.2016 15:52 — Разное
Жанчына ехала з Польшчы ў Беларусь з чужым пашпартам
Фота: wikimedia.org

Брэсцкія памежнікі затрымалі жанчыну, якая спрабавала трапіць у Беларусь з падробленымі дакументамі, інфармуе прэс-служба Памежнага камітэта.

Здарэнне адбылося ў пункце пропуску "Брэст". Жанчына ехала з Польшчы на аўтамабілі "Мерсэдэс" і падала для памежнага кантролю пашпарт на імя грамадзянкі Эквадора. Аднак спецыяльная праверка дакумента выявіла, што пашпарт ёй не належыць.

Такія дзеянні расцэньваюцца як замах на незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы. Памежнікі затрымалі жанчыну і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання для далейшага разгляду.

←Митрополита Филарета наградили медалью

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика