У Гродне гарэў мікрааўтобус, сур’ёзна пацярпеў мужчына

Источник материала:  
12.06.2016 10:25 — Разное
У Гродне гарэў мікрааўтобус, сур’ёзна пацярпеў мужчына

У Гродне на пажары ў мікрааўтобусе сур’ёзна пацярпеў чалавек. Паведамленне пра здарэнне паступіла ў МНС 11 чэрвеня ў 17.58 — у двары прыватнага дома па вуліцы Лелявеля гарэў мікрааўтобус Фольксваген Трастпортэр Т-3.

Пажарныя выратавалі з ахопленага агнём салона мужчыну, які атрымаў апёкі 1-4 ступені 70% цела. Вядома, што ён 1961 года нараджання і афіцыйна не працуе. Пацярпелы дастаўлены ў лякарню.

Агонь знішчыў аздабленне салона і сядзенні мікрааўтобуса. Прычыны ўзгарання высвятляюцца, перадае прэс-служба Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС.

←Гидромет о погоде в воскресенье: ветер и дожди

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика