Былога дырэктара магілёўскага прадпрыемства абвінавачваюць у атрыманні $759 тыс.

Источник материала:  
10.06.2016 17:25 — Разное
Былога дырэктара магілёўскага прадпрыемства абвінавачваюць у атрыманні 9 тыс.
Фота: ria.ru

Былога дырэктара прадпрыемства "Магілёўскі вагонабудаўнічы завод" абвінавачваюць у атрыманні 759 тысяч 200 долараў ЗША. Паводле дадзеных следства, гэта быў хабар, які перадаў прадстаўнік камерцыйнай структуры за заключэнне і своечасовую аплату кантракта з замежнай кампаніяй аб пастаўцы тавару, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Следчы камітэт Беларусі.

Экс-дырэктар затрыманы, распачатая крымінальная справа. Абвінавачанне яму выставілі па артыкуле"атрыманне хабару" (ч. 3 арт. 430 КК). Пад вартай знаходзіцца і прадстаўнік камерцыйнай структуры, які перадаваў хабар. Следства мае дадзеныя, што ён мае дачыненне да здзяйснення яшчэ аднаго карупцыйнага злачынства.

←Покажи свои копыта: на "Белагро-2016" выбрали лучшую корову страны

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика