У Мінску ўратавалі 17-гадовую дзяўчыну, якая хавалася ад пажару ў шафе

Источник материала:  
10.06.2016 10:58 — Разное
У Мінску ўратавалі 17-гадовую дзяўчыну, якая хавалася ад пажару ў шафе
Фота: МНС

Сталічныя пажарныя выратавалі 17-гадовую дзяўчыну, якая хавалася ад агню ў шафе. Здарэнне адбылося раніцай 9 чэрвеня. Ад жыхароў дома па вуліцы Народнай паступіла паведамленне, што гарыць адна з кватэр.

На момант прыбыцця экстраных службаў назіралася адкрытае гарэнне памяшкання на другім паверсе пяціпавярховага дома. Выратавальнікі знайшлі ў шафе 17-гадовую дачку гаспадыні кватэры. Невядома, чаму дзяўчына вырашыла хавацца ад агню такім чынам.

Пацярпелая ў непрытомным стане была перададзеная брыгадзе хуткай дапамогі і дастаўленая ў лякарню з атручэннем прадуктамі гарэння ў крайне цяжкім стане, перадае прэс-служба Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС.

Агонь пашкодзіў маёмасць у жылым пакоі, карыторы і кухні, закураныя кватэра і пад’езд. У якасці прычыны пажару разглядаюць неасцярожнасць пры курэнні.

У Мінску ўратавалі 17-гадовую дзяўчыну, якая хавалася ад пажару ў шафе

У Мінску ўратавалі 17-гадовую дзяўчыну, якая хавалася ад пажару ў шафе

У Мінску ўратавалі 17-гадовую дзяўчыну, якая хавалася ад пажару ў шафе

←Анну Шарейко освободили в зале суда

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика