У Брэсце старшакласніца кінулася пад цягнік
09.06.2016 13:48
—
Разное

Фота: wall.alphacoders.com
У Брэсце праваахоўныя органы праводзяць праверку па факце смерці 15-гадовай школьніцы. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на начальніка прэс-службы УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргея Дучэнку.
Трагедыя адбылася пасля 9-й гадзіны вечара 8 чэрвеня недалёка ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні.
Старшакласніца ішла ўздоўж шляхоў. Калі яна пабачыла набліжэнне пуцевымяральнага цягніка, то кінулася на рэйкі. Паведамляецца, што машыніст падаваў гукавыя сігналы і спрабаваў экстранна затармазіць, аднак гэтыя меры перасцярогі не далі плёну. Ад атрыманых траўмаў дзяўчына памерла на месцы здарэння.
Праваахоўнікі выявілі, што школьніца пражывала разам з маці. Па іх звестках, адбылося самагубства.