У Мінску зламаўся самалёт з удзельнікамі Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі
09.06.2016 07:01
—
Разное

Фота: airwar.ru
Увечары 8 чэрвеня ў Мінску зламаўся самалёт Ту-214. У ім мусілі вяртацца на радзіму некаторыя прадстаўнікі расійскай дэлегацыі і журналісты, якія прымалі ўдзел у Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае "Газета.Ру".
Пасажырам паведамілі пра тэхнічную непаладку і заявілі, што на працягу некалькіх гадзін прыбудзе іншы самалёт. Няспраўны авіялайнер адагналі ў тупік.
Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі прайшоў у Мінску 6-8 чэрвеня. У яго пленарным пасяджэнні 8 чэрвеня прынялі ўдзел кіраўнікі дзвюх дзяржаваў — Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін.