У Мінску мужчына выкінуўся з 7-га паверха і трапіў пад колы аўто (фота)
08.06.2016 12:57
—
Разное
Фота: Следчы камітэт
У сталічным мікрараёне Сухарава мужчына выкінуўся акна пад’езда на 7-паверсе. Трагічнае здарэнне адбылося 8 чэрвеня каля 9-й гадзіны раніцы ў двары дома па вуліцы Фёдарава, 19.
Падчас падзення мужчына трапіў пад колы таксоўкі, якая ў той момант праязджала праз двор. Пацярпелы загінуў, паведамляе Onliner.by
Паводле папярэдняй інфармацыі Следчага камітэта, жыхар мікрараёна здзейсніў суіцыд. Іншыя абставіны здарэння высвятляюцца.