У Пухавіцкім раёне знайшлі 3 кілаграмы ртуці на сметніку
08.06.2016 08:32
—
Разное
Тры кілаграмы ртуці знайшлі ўвечары 7 чэрвеня ў пасёлку Дружны Пухавіцкага раёна. Шкляная ёмістасць з небяспечным рэчывам валялася на сметніку, каля кантэйнера па вуліцы Чэпіка, 3.
Пацярпелых у выніку інцыдэнту няма. Спецыялісты забралі ртуць для далейшай утылізацыі, паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.