На прыпынак у цэнтры Мінска выклікалі сапёраў (фота)
07.06.2016 17:12
—
Разное
Фота: guvd.gov.by
Зранку 7 чэрвеня, каля 10.30, мінчанка затэлефанавала ў аператыўна-дзяжурную службу Цэнтральнага РУУС. Жанчына паведаміла, што ў скрынцы для смецця каля прыпынку "Тэатральная" на праспекце Машэрава знаходзіцца падазроная скрынка, перавязаная шпагатам.
Як інфармуе прэс-служба РУУС Цэнтральнага раёна Мінска, на месца неадкладна выехалі дзве групы — следча-аператыўная і сапёрна-піратэхнічная. Міліцыянты ачапілі ўчастак, прылеглы да месца знаходжання падазронай рэчы, а сапёры пачалі абследаваць прадмет.
Праўда, вельмі хутка выявілася, што ў скрынцы, перавязанай шпагатам, знаходзілася толькі выкарыстаная папера.
Тым не менш міліцыя дзякуе свядомым грамадзянам за праяўленую пільнасць.