Мужчына з рэўнасці збіў да смерці жанчыну жалезнай трубой

Источник материала:  
06.06.2016 20:59 — Разное
Мужчына з рэўнасці збіў да смерці жанчыну жалезнай трубой
Здымак з архіву.

У Мінску мужчына збіў да смерці жанчыну жалезнай трубой. Яго затрымалі. Як інфармуе прэс-афіцэр Ленінскага РУУС Таццяна Кавалёва, здарэнне адбылося ў мікрараёне Серабранка. 50-гадовы мужчына і яго знаёмая разам распівалі алкагольныя напоі. Пасля з-за рэўнасці ў іх узнік канфлікт, а пазней і бойка. Мінчук выгнаў з кватэры сябровак жанчыны ды пачаў яе збіваць. Ад атрыманых траўмаў яна памерла.

У адносінах зламысніка распачалі крымінальную справу. Артыкул — "Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання" (ч. 3 арт. 147 КК). За здзейсненае злачынства яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

←Мирный может отправиться на Олимпиаду в Рио по специальному приглашению

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика