У Мінску 31-гадовы наркаман скакаў на даху гаража

Источник материала:  
06.06.2016 18:39 — Разное
У Мінску 31-гадовы наркаман скакаў на даху гаража
Здымак з архіву.

У Мінску 31-гадовы наркаман скакаў на даху гаража. Здарэнне адбылося ў прыватным сектары па вуліцы Арлоўскай. Мужчыну затрымалі міліцыянеры.

Як інфармуе прэс-афіцэр Цэнтральнага РУУС Таццяна Абозная, праваахоўнікам патэлефанаваў мясцовы жыхар, які распавёў пра невядомага ў неадэкватным стане, што скакаў на даху гаража. Высветлілася, што мужчына нідзе не працуе. На гаражы ён апынуўся ў стане наркатычнага ап'янення. Ён, дарэчы, не памятаў, што рабіў перад затрыманнем.

Мужчына раней быў асуджаны за незаконны абарот наркатычных сродкаў. Таксама яго неаднаразова прывозілі ў бальніцы з атручваннем невядомымі псіхаактыўнымі рэчывамі. А аднойчы склалі адміністрацыйны пратакол за знаходжанне ў грамадскім месцы ў стане наркатычнага ап'янення. Цяпер жа, пасля паўторнага парушэння, у яго адносінах распачатая крымінальная справа (арт. 328 КК). Мінчуку пагражае абмежаванне волі на тэрмін да 2 гадоў.

←Оппозиция в Палате: сделает ли Лукашенко подарок Западу?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика