На пажары ў Мазыры эвакуявалі 20 чалавек (фота)

Источник материала:  
06.06.2016 09:08 — Разное
На пажары ў Мазыры эвакуявалі 20 чалавек (фота)
Фота: mchs.gov.by 

Увечары 5 чэрвеня, мазырскія ратавальнікі атрымалі ад відавочцы паведамленне пра пажар у цагляным чатырохпавярховым жылым доме на звулку Бярозавым.

Прыбыўшы на месца здарэння, ратавальнікі пабачылі, што кватэра на чацвёртым паверсе гарыць адкрытым полымем. У кватэры, як паведамляе прэс-служба МНС, пражывала адна толькі 58-гадовая пенсіянерка.

Гаспадыню кватэры ратавальнікі выявілі на падлозе ў непрытомным стане. З атручваннем прадуктамі гарэння і апёкамі 1-3-й ступені (20% галавы, рук, цела) яе шпіталізавалі ў Мазырскую гарадскую лякарню. Акрамя таго, з кватэраў пад'езда работнікі МНС эвакуявалі 20 чалавек.

Суседзі паведамілі, што гаспадыня злашчаснай кватэры злоўжывае спіртнымі напоямі, паліць.

Агонь знішчыў маёмасць у пакоі, унутры кватэрыя закураныя сцены і столь. Меркаванай прычынай пажару называецца неасцярожнасць пры курэнні.

←Судьба новостроек Трайпла

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика