Страшнае ДТЗ у Хоцімскім раёне: машына ўрэзалася ў дрэва і разбілася ўшчэнт
05.06.2016 10:54
—
Разное

Страшнае ДТЗ адбылося ў ноч на 5 чэрвеня ў Хоцімскім раёне. Аўтамабіль “Фольксваген-Пасат” пры нявысветленых абставінах з’ехаў з дарогі каля вёскі Янаўка і ўрэзаўся ў дрэва. Пры гэтым аўтамабіль разнесла ўшчэнт.
Кіроўца 1990 года нараджэння, жыхар Магілёва апынуўся заблакаваным у пакарэжаным аўто. Выратавальнікі вызвалілі яго пры дапамозе гідраўлічнага інструмента, пасля чаго мужчына быў шпіталізаваны ў Касцюковіцкую раённую лякарню з траўмамі рознай ступені цяжкасці, перадае прэс-служба Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС.
Прычыны і абставіны аварыі высвятляюць супрацоўнікі Хоцімскай раённай ДАІ.